У памежным горадзе Хэйхэ адкрыўся кітайска-расійскі фестываль культуры
  2011-08-23 14:59:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

У горадзе Хэйхэ правінцыі Хэйлунцзян, размешчаным на кітайска-расійскай мяжы, адкрыўся кітайска-расійскі фестываль культуры, які праводзіцца другі раз і будзе доўжыцца 5 дзён.

 Падчас фестывалю, які праходзіць пад дэвізам «Гандаль таварамі культуры, культурныя абмены, сяброўскае супрацоўніцтва, росквіт і развіццё», запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку, прэзентацыя праектаў супрацоўніцтва Кітая і Расіі ў культурнай галіне, кірмаш твораў каліграфіі і жывапісу кітайскіх і расійскіх мастакоў, аукцыён мастацкіх вырабаў ручной работы і спецыфічных калекцый, а таксама паказ фільмаў дзвюх краін.

 

Гэты фестываль, арганізатарамі якога выступаюць Упраўленне культуры правінцыі Хэйлунцзян, народны ўрад горада Хэйхэ і Міністэрства культуры і архіўнай справы Амурскай вобласці РФ, накіраваны на далейшае пашырэнне каналаў гандлю і кантактаў у культурнай галіне паміж Кітаем і Расіяй.

  

Горад Хэйхэ і адміністрацыйны цэнтр Амурскай вобласці Благавешчанск падзелены толькі ракой Хэйлунцзян, яны вядомыя як «гарада-двайняты» на кітайска-расійскай мяжы. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040