80 гадоў з моманту інцыдэнту 18 верасня 1931 года
  2011-09-19 10:53:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У Кітаі праходзяць мерапрыемствы ў памяць пра інцыдэнт 18 верасня 1931 года. З таго моманту прайшло ўжо 80 гадоў.

18 верасня ў 9 гадзін 18 хвілін у г. Шэньян (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ляанін) пачуўся сігнал паветранай трывогі, які суправаджаўся 14-цю ўдарамі ў звон. У гэты ж час у г. Чанчунь (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Цзілінь) і Харбіне (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян) таксама пачуўся сігнал паветранай трывогі ў гонар 80-й гадавіны інцыдэнту 18 верасня.

17 верасня ў г. Чанчунь у Музеі апошняга імператара прайшла выстава артэфактаў уварвання японскіх войскаў у Кітай. У той жа дзень у г. Шэньян прайшла выстава, на якой былі прадэманстраваны матэрыялы пра галоўныя падзеі барацьбы з японскімі захопнікамі.

У г. Ціндаа правінцыі Шаньдун прайшла народная выстава матэрыялаў аб агрэсіі японскіх захопнікаў у Кітаі.

У Пекіне днямі адкрылася выстава каштоўных прадметаў паўночна-ўсходняй антыяпонскай кааліцыі, на якой паказана гісторыя барацьбы з японскімі захопнікамі на працягу 14 гадоў.

Нагадаем, што 18 верасня 1931 года армія мілітарысцкай Японіі пачала абстрэл і бамбардзіроўку горада Шэньян. Скарыстаўшыся палітыкай несупраціўлення тагачаснага ўрада Кітая, японскія войскі за некалькі месяцаў захапілі Паўночна-Усходні Кітай. Гэта азначала пачатак агрэсіі японскіх захопнікаў у Кітаі.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040