17 верасня Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы прыняло ўдзел у штогадовым дабрачынным кірмашы «Любоў без межаў», арганізаванай Міністэрствам замежных спраў Кітая.
Пасольства было прадстаўлена асобным стэндам, на якім наведвальнікам прапаноўвалася вядомая беларуская прадукцыя.
Грошы, выручаныя ад продажу, будуць выкарыстаны для аказання дапамогі ў аднаўленні горных паселішчаў у бедных раёнах правінцыі Юньнань.
Падчас кірмашу беларускі стэнд наведаў міністр замежных спраў КНР Ян Цзячы з жонкай Юе Аймэй.