Куфэрак са Святым зубам Буды адпраўляюць з Пекіна ў М'янму для агляду
  2011-11-07 10:44:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У храме Лінгуан, што на захадзе Пекіна, 6 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія адпраўкі куфара са Святым зубам Буды Шак'ямуні ў М'янму, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі Кітайскага таварыства будызму, Дзяржаўнага ўпраўлення па справах рэлігій, члены дэлегацыі М'янмы, якая прыбыла ў Пекін для сустрэчы святой рэліквіі, прадстаўнікі сталічнай будысцкай грамадскасці - усяго каля тысячы чалавек. У 7:30 куфэрак дастаўлены ў пекінскі аэрапорт "Шоўду", дзе адбылася яго перадача м'янмскаму боку.

Згодна з падпісаным 28 кастрычніка г.г. двухбаковым пагадненнем, на працягу 48 дзён свята, з 6 лістапада да 24 снежня, шанаваная будыстамі ўсяго свету рэліквія - Святы Зуб Буды - будзе выстаўлена ў М'янме на ўсеагульны агляд, маршрут яе падарожжа будзе праходзіць па сталіцы і двух найбуйнейшых гарадах краіны – Нейп'іда, Янгогу і Мандалай.

Ва ўсім свеце да нашых дзён захаваліся ўсяго толькі два зубы Буды, адзін з іх захоўваецца ў пекінскім храме Лінгуан, другі - у Шры-Ланцы.

Гэта не першы выпадак, калі народу М'янмы прадастаўляецца магчымасць судакрануцца са святой рэліквіяй з Пекіна. Падобныя мерапрыемствы ўжо былі праведзены ў 1955, 1994 і 1996 гг., стаўшы знакам традыцыйнай дружбы паміж народамі дзвюх краін, перш за ўсё, паміж паслядоўнікамі будызму. -0 -

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040