У Пекіне ў Сельскагаспадарчым выставачным павільёне адкрылася выстава дасягненняў Кітая ў галіне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі намеснік старшыні Пастаяннага камітэта УСНП Лу Юнсян і намеснік старшыні Усекітайскага камітэта НПКСК Аблайдзі Абдурасіці.
На выставе прадстаўлена каля 2 тыс. артэфактаў, якія адлюстроўваюць больш за 180 відаў традыцыйнага мастацтва і медыцыны Кітая. Больш за 160 майстроў запрошаны на выставу, каб на месцы паказаць наведвальнікам тэхніку і працэс вырабу ўзораў прыкладнога мастацтва.
Уваход для наведвальнікаў бясплатны. Выстава закрыецца 15 лютага. - 0 -