Валерый Гергіеў прывёз рускую класіку ў пекінскую «Жамчужыну»
  2012-03-02 15:08:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вядомы расійскі дырыжор Валеры Гергіеў і Лонданскі сімфанічны аркестр выступілі з канцэртамі рускай класічнай музыкі ў пекінскім Вялікім тэатры, які за архітэктурныя формы называюць «Жамчужынай».

Публіцы прадставілі творы Шастаковіча, Чайкоўскага і Пракоф'ева. Разам з В. Гергіевым на сцэну выйшлі музычныя зоркі сусветнай велічыні - скрыпачка Сара Чан і піяніст, пераможца конкурсу імя П. Чайкоўскага Дзяніс Мацуеў.

Асобныя творы тандэм Гергіева і Лонданскага сімфанічнага аркестра выконваў у сталіцы Паднябеснай упершыню. Пекінская аўдыторыя стала сведкам іх першага вопыту сумеснага выканання Сімфоніі № 5 Дзмітрыя Шастаковіча.

Валерыя Гергіева ў Кітаі ведаюць і любяць. Яго першыя гастролі тут адбыліся яшчэ ў 1998 годзе, калі ён выступіў у Доме народных сходаў. Акрамя таго, менавіта Марыінскі тэатр і маэстра Валеры Гергіеў першымі выступілі на сцэне Вялікага тэатра ў Пекіне адразу пасля з'яўлення гэтай пляцоўкі ў горадзе напярэдадні Алімпійскіх гульняў.

Музыкаканты сусветнага ўзроўню выступаюць у Пекіне 1 і 2 сакавіка. Пасля гастролі Лонданскага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева працягнуцца ў Шанхаі.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040