Першымі вырабляць вядомае печыва Маху пачалі браты Фань Гуйцай і Фань Гуйлінь. У іх было дзве крамы на 18-й вуліцы горада, і таму людзі пачалі называць іх прысмакі «Маху з 18-й». Гэта печыва начынена кветкамі асмантусу, імбіру, персікавага ядра і іншымі прыправамі. Яны духмяныя, саладкаватыя, хрумсткія.
Турысты, пакідаючы Цяньцзінь, як правіла, бяруць у дарогу пончыкі Эрдаянь, адмысловыя пяльмені Гоўбулі. Гэтыя кулінарныя вырабы лічацца асноўнымі далікатэсамі Цяньцзіня.