Комплекс старажытных магіл 1800-гадовай даўніны днямі быў выяўлены ў павеце Шангаа правінцыі Цзянсу.
Як паведаміў намеснік кіраўніка Цзянсійскага інстытута старажытных помнікаў і археалогіі Ван Шанхай, увесь комплекс уключае 7 пахаванняў, якія адносяцца да перыяду дынастыі Усходняя Хань (24-220 гг.). Яго выявілі мясцовыя сяляне на горным схіле ў вёсцы Лінлі ля пасёлка Сысі падчас правядзення сельскагаспадарчых работ у пачатку сакавіка.
12 сакавіка гэты інстытут прыступіў да тэрміновых раскопак. На сённяшні дзень паднята больш за 100 прадметаў, у тым ліку, ганчарныя вырабы, фарфор, сярэбраныя ўпрыгажэнні і залатыя пярсцёнкі.
Пахаванні размешчаны ў пэўным парадку, іх стыль – амаль аднолькавы, што сведчыць аб прыналежнасці іх да сямейнага пахавальнага комплексу, адзначыў Ван Шанхай. Гэта знаходка – важны матэрыял для вывучэння кітайскага традыцыйнага сямейнага пахавальнага звычаю і культуры. - 0 -