У Пекіне адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 100-й гадавіне з дня стварэння Нацыянальнага музея Кітая
  2012-07-10 15:03:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды 100-й гадавіны з дня стварэння Нацыянальнага музея Кітая ў першай палове 9 ліпеня ў Пекіне адбыўся ўрачысты сход, на якім прысутнічаў член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Лі Чанчунь і была ўручана ўзнагарода 4 ветэранам-дзеячам культуры і музейнай справы краіны за "Выдатныя навукова-тэхнічныя дасягненні і значны ўклад".

З гэтай нагоды ў адрас Нацыянальнага музея таксама паступіў віншавальны ліст ад генеральнага сакратара ЦК КПК, старшыні КНР і старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Ху Цзіньтаа. У віншаванні ён выказаў спадзяванне, што Нацыянальны музей працягне ісці па шляху культурнага развіцця з кітайскай спецыфікай, разглядаючы 100-годдзе стварэння музея як новую адпраўную кропку, разняволіць мысленне, прадэманструе мэтанакіраванасць, узбагаціць музейны фонд, павысіць навукова-даследчы ўзровень, пашырыць абмены з замежжам , яшчэ глыбей адыграе ролю "важнага акна", якое дэманструе кітайскую нацыянальную культуру.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040