Прэм'ера гістарычнай музычнай драмы "Прынцэса Вэньчэн" адбылася сёння ў Дзяржаўным вялікім тэатры ў кітайскай сталіцы. Спектакль быў прыняты публікай вельмі цёпла. Гісторыя жыцця прынцэсы, якая стала для тыбетцаў увасабленнем Белай Тары, непасрэдна звязана з гэтым краем і будызмам.
Вэньчэн - дачка ўплывовага кітайскага імператара Тай-цзуна была выдадзена замуж за тыбецкага цара Сангцэна Гампо і ,будучы будысткай, прывезла з сабой у Тыбет будыйскія тэксты і прадметы культу. Асабліва важным быў дар Вэньчэн -- вялікая статуя Буды Гаўтамы, якая лічыцца і цяпер, знаходзячыся ў манастыры Джакханг ў Лхасе, адной з галоўных святынь Тыбету.
Да прэмьеры на першым і другім паверсе тэатра прадстаўлена таксама выстава з фота і прадметамі мастацтва і побыту тыбетцаў, раскрываючы багацце іх вялікай і загадкавай культуры. -0