«Паход праз снежныя горы і балоты» – адзін з дзесяці фільмаў, якія Міністэрства прапаганды Кітая і Генеральнае ўпраўленне радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання КНР рэкамендуюць для прагляду ў гонар 18-га з'езда КПК.
Мастацкі фільм зняты маладым рэжысёрам Ван Цайцзюнем і расказвае пра подзвіг кітайскіх чырвонаармейцаў, якія здзейснілі цяжкі пераход праз снежныя горы і балоты падчас Вялікага паходу.
Пробны паказ фільма ўжо прайшоў у некаторых гарадах краіны. Гэта кінастужка глыбока кранула гледачоў, журналістаў і крытыкаў. На 8-м кітайска-амерыканскім кінафестывалі, які прайшоў днямі ў Нью-Ёрку, фільм атрымаў узнагароды ў намінацыях «лепшы фільм» і «лепшы сцэнарый». - 0 -