На днях у Рыа-дэ-Жанейра кітайскі ансамбль прадставіў мясцовым жыхарам канцэртную праграму.
У той дзень у тэатры Рыа-дэ-Жанейра не было свабодных месцаў. Генеральны консул Кітая ў Рыа-дэ-Жанейра Чэнь Сяалін выказала спадзяванне на далейшае пашырэнне культурных абменаў і паглыбленне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Кітая і Бразіліі.
Мастацкі вечар адкрыў традыцыйны кітайскі танец «Навагоднія барабаны». Выдатнае выкананне артыстаў выклікала бурны водгук не толькі кітайскіх эмігрантаў, але і бразільскай публікі. Для іх гэта быў адмысловы вечар.
Пасля шоу ў Рыа-дэ-Жанейра кітайскія артысты выступяць у іншых паўднёваамерыканскіх гарадах. Падчас свята Вясны 5 кітайскіх ансамбляў прадставяць нумары ў 27 гарадах Еўропы, Афрыкі, Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі і Паўднёвай Амерыкі.