У першай палове дня па пекінскім часе, у тэатры Долбі адбылося абнародаванне вынікаў 85-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар. На ёй сабраліся знакамітыя зоркі Галівуда: Ніколь Кідман, Сандра Булак, Холі Бэры, Шарліз Тэрон і інш. у якасці ганаровых гасцей, а таксама зорныя ветэраны Джэк Нікалсан, Дастын Хофман, Майкл Дуглас, Мэрыл Стрып і г.д. На ўчорашняй генеральнай рэпетыцыі прысутнічалі Адэль, Сандра Булак і іншыя госці. Вядучы Сэт Макфарлейн выклікаў буру смеху.
За званне лепшага рэжысёра змагаліся Лі Ань і Стывен Спілберг. У час інтэрв'ю Лі Ань сказаў: «Вельмі хачу атрымаць прэмію за лепшую рэжысуру». Паводле паведамлення «The New York Times», Лі Ань, які зняў надзвычайны фільм у фармаце 3D, гісторыю, якая складана паддаецца экранізацыі, можа заваяваць званне лепшага рэжысёра. І ўжо на цырымоніі стала вядома, што прагнозы апраўдаліся. Кітайскі рэжысёр Лі Ань атрымаў тытул лепшага рэжысёра за фільм «Жыццё Пі». Стужка таксама атрымала яшчэ тры ўзнагароды – за лепшы сцэнарый, за лепшую аператарскую работу і за лепшыя візуальныя эфекты.