У сённяшняй перадачы мы пазнаёмім вас з маладой кітайскай спявачкай Е Сіці і яе першым сольным альбомам пад назвай «Вялікія вочы». У самым пачатку паслухайце песню «Адвага». У інтэрв'ю спявачка сказала, што там спяваецца пра дзяўчыну, якая дзеля імкнення да мары пакінула думкі пра каханне.
Е Сіці з дзяцінства любіць спяваць. Спявачка расказала, што калі яна была яшчэ маленькай, яе мама заўважыла, што дачка ўвесь час нешта ціха напявае. Таму мама вырашыла адправіць дзяўчынку вучыцца ў музычную школу. Пачаўшы прафесійную кар'еру ў якасці спявачкі, Е Сіці адчувае сябе па-сапраўднаму шчаслівай, бо самая вялікая радасць у жыцці - гэта зарабляць сабе на хлеб сваёй улюбёнай справай.