Рэкі
  2013-03-13 17:42:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На тэрыторыі Кітая знаходзіцца больш за паўтары тысячы рэк, агульная працягласць якіх перавышае 1000 кв. км. У Кітаі ёсць знешнія і ўнутраныя рэкі. Басейны знешніх рэк, якія ўпадаюць у моры і акіяны, складаюць 64% ад агульнай кантынентальнай плошчы краіны. Да іх ліку належаць Янцзы, Хуанхэ, Хэйлунцзян, Чжуцзян, Ляахэ, Хайхэ, Хуайхэ і іншыя, што цякуць з захаду на ўсход і ўпадаюць у мора Ціхага акіяна. Вытокі ракі Цангпо знаходзяцца ў раёне Цінхай-Тыбецкага пласкагор'я. Гэтая рака ўпадае ў Індыйскі акіян. У сярэднім цячэнні ракі Цангпо знаходзіцца самы буйны ў свеце ўнікальны каньён глыбінёй 6009 метраў, яго даўжыня складае 504.6 кіламетраў; выток ракі Іртыш размяшчаецца ў Сіньцзяне. Гэтая рака цячэ на поўнач і ўпадае ў Паўночны Ледавіты акіян за межамі Кітая. Унутраныя рэкі ўпадаюць у азёры ці раствараюцца ў саланчаку і пустынях. Агульная плошча іх басейнаў займае 36% ад агульнай кантынентальнай плошчы краіны.

Найбуйнейшая рака Кітая - Янцзы, яна займае трэцяе месца ў свеце па працягласці пасля Амазонкі ў Паўднёвай Амерыцы і Ніла ў Афрыцы. Яе працягласць - 6300 км. Верхняе цячэнне Янцзы праходзіць па высокіх горных хрыбтах і глыбокіх цяснінах. Янцзы, якая цячэ ў заходне-ўсходнім напрамку, - асноўная і самая зручная для суднаходства магістраль краіны, нездарма яе называюць «залатой транспартнай магістраллю». Раёны ў басейне сярэдняга і ніжняга цячэння Янцзы адрозніваюцца цёплым і вільготным кліматам, багаццем дажджоў і ўрадлівымі глебамі, што стварае ідэальныя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі.

Другой найбуйнейшай ракой Кітая з'яўляецца Хуанхэ, яе агульная працягласць - 5464 км. Раёны ў басейне Хуанхэ багатыя ўрадлівымі палямі, сакавітымі пашамі, у нетрах якіх схаваныя велізарныя сховішчы карысных выкапняў. Тэрыторыя басейна Хуанхэ лічыцца калыскай кітайскай нацыі.

Хэйлунцзян - буйная рака на поўначы Кітая. Яе агульная працягласць - 4350 км, 3101 км з якіх праходзіць па тэрыторыі Кітая.

Рака Чжуцзян размяшчаецца ў паўднёвым Кітаі, яе агульная працягласць - 2214 км.

Рака Тарым знаходзіцца ў паўднёвай частцы Сіньцзяна. Гэта самая доўгая ўнутраная рака Кітая агульнай працягласцю - 2179 км.

Акрамя натуральных водных артэрый, у Кітаі таксама ёсць і вядомы штучна створаны канал - Вялікі канал, які распасціраецца з поўначы на поўдзень. Ён быў прарыты ў 5 стагоддзі нашай эры і вядзе з Пекіна ў горад Ханчжоу ўсходняй правінцыі Кітая Чжэцзян, аб'ядноўваючы рэчышчы рэк Хайхэ, Хуанхэ, Хуайхэ, Янцзы і Цяньтанцзян. Працягласць канала складае 1801 км, што робіць яго самым старажытным і самым доўгім штучным каналам у свеце.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040