Стужка "Вялікі майстар" – еўрапейская прэм'ера на кінафестывалі ў Берліне
  2013-03-13 17:42:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тоні Люну дасталася роля вялікага майстра, з якой ён справіўся проста выдатна, прадстаўляючы характар мужнага, стрыманага і вельмі адказнага чалавека.

-- У мяне была роля, над якой трэба было сур'ёзна працаваць, у мяне быў герой - сапраўдны чалавек, сапраўдны характар. Час працы ў фільме Вон Карвая мне прынёс сапраўдную асалоду. Я не маю на ўвазе, што наша супрацоўніцтва ў мінулым не прыносіла мне задавальненне, але на гэты раз яно было проста велізарным. Я ўсведамляў, хто я і які характар павінен іграць. І гэта камплімент. Я ведаў, што ў рэжысёра ёсць поўны сцэнар, але ён нам яго не паказваў. Мы асвойвалі толькі асобныя сцэны, дзень за днём. І таму калі сапраўды не ведаеш, хто ты ў гэтай гісторыі, вельмі цяжка арыентавацца, можна разгубіцца. Мы ўсе маем розныя характары, розныя поглядамі на тое, як паступаць у жыцці. Але на гэты раз я быў проста шчаслівы, я ведаў, як рэагаваць, разумеў, хто я.

Да таго ж, мы практыкавалі кунфу чатыры гады без прыпынку, і нават падчас здымак. Я думаю, што яно таго каштавала. Я вельмі шмат даведаўся. Працаваць разам з усімі гэтымі таленавітымі людзьмі ---суцэльнае задавальненне. Я думаю, мой галоўны выклік быў іграць Вялікага майстра. Адлюстроўваць іншы характар, выдуманы, лягчэй, але тут - рэальны чалавек.

Я не ведаў нічога пра кунфу, але пасля 4 гадоў заняткаў зразумеў, што гэта не толькі фізічныя практыкаванні і тэхніка бою, гэта -- мая асабістая трэніроўка. І гэта - стыль жыцця. У баявых мастацтвах ёсць духоўны бок, які немагчыма вывучыць проста змагаючыся. Таму я так доўга практыкаваў, каб зразумець глыбіню. Гэта можна зрабіць дзякуючы трэніроўкам і паглыбленню ў працэс. Я спрабаваў зразумець глыбіню баявых мастацтваў, і гэта, на мой погляд, галоўная задача і матывацыя, чаму я ў 46 гадоў пачаў займацца баявымі мастацтвамі і працягваю гэта рабіць.

Чжан Цзыі іграе дачку Ар, аднаго з вялікіх майстроў кунфу Гун Баасена, канкурэнцыю якому склаў Іп Мэн. Яна паказала Іп некалькі прынцыпаў са школы кунфу, якую прадстаўляла, каб навучыць яго. Гэтая іх сустрэча адыграла фатальную ролю для абодвух, зблізіла іх і аддаліла адначасова.

- Для мяне, пры тым, што не ведала, хто я, усё роўна было шчасце працаваць над карцінай. Я адчувала сябе самай шчаслівай атрысай ў свеце таму, што колькі я новага даведалася падчас усяго працэсу. Мы здымалі фільм на працягу трох гадоў, і калі Вон Карвай папросіць мяне зноў выдаткаваць для яго такую колькасць часу, я зраблю гэта з вялікім задавальненнем. Кажу, каб засведчыць, які ён добры, як выдатна з ім працаваць.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040