У выніку першага археалагічнага абследавання ў акваторыі возера Паянху выяўлена патанулае судна
  2013-03-19 14:55:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першае ў Кітаі падводнае археалагічнае абследаванне ва ўнутрыкантынентальным вадаёме стартавала напярэдадні ў акваторыі Лааемяа возера Паянху. На дне самага буйнога ў краіне прэснаводнага возера 4 археолага-вадалаза выявілі затанулае жалезнае судна даўжынёй 28 м і шырынёй 7 м, якое стала першым з таямніча знікнуўшых у гэтай акваторыі, што атрымала назву "Бермудскія астравы ў Кітаі".

Хоць стаяла добрае надвор'е, але тэмпература вады возера складала толькі 17 градусаў па Цэльсіі. Археолагам-вадалазам давялося па чарзе апускацца ў ваду, падзяліўшыся на дзве групы. З-за нізкай бачнасці былі знойдзены і падняты на паверхню толькі некалькі жалезных дэталяў. Але на аснове аналізу знаходак і раней атрыманых дадзеных археолагі прыйшлі да высновы, што знойдзена жалезнае судна, якое, па ўсёй верагоднасці, патанула ў 80-я гады мінулага стагоддзя падчас перавозкі з правінцыі Цзянсу драўніны і збожжавых.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040