Чай з маслам - асаблівы напой народнасці яа
  2013-03-22 17:21:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чай з маслам - не самае звыклае спалучэнне. Аднак для прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Гунчэн-яоскім аўтаномным павеце горада Гуйлінь (Гуансі-чжуанскі аўтаномны раён) яна не выклікае здзіўленне. Бо піць чай з маслам тут прынята паўсюдна. Напой з'яўляецца неад'емнай часткай тутэйшага побыту - яго п'юць на сняданак, абед і вячэру. Паколькі мясцовы рэцэпт унікальны, ён з'яўляецца адметнай рысай мясцовай культуры народнасці яа.

Для прыгатавання гарбаты з маслам ўжываюць адмысловыя прылады і старадаўнія рэцэпты. Галоўнымі кампанентамі напою з'яўляюцца чайны ліст і імбір. Чай заварваюць кіпенем і даюць настаяцца 5-10 хвілін. Затым завараны чай зліваюць, дадаюць у яго імбір, арахіс і дольку часныку. Затым у спецыяльны чайны рондаль, пастаўлены на агонь, наліваюць трохі алею і дадаюць усе пералічаныя інгрэдыенты. Усё неабходна давесці да кіпення і кіпяціць 2-3 хвіліны. Пасля гэтага пасаліць, і разліць па кубках. У разліты чай дадаюць дробна разрэзаную цыбулю, каляндру, сушаныя фрукты, арахіс.-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040