Набліжаецца адкрыццё 3-га Пекінскага міжнароднага кінафестывалю
  2013-04-15 15:37:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трэці Пекінскі міжнародны кінафестываль пройдзе з 16 па 23 красавіка. У кінафестывалі ўпершыню з'явілася конкурсная праграма, у якой прадстаўлена 15 стужак. Галоўны прыз яе "Храм Неба" будзе вызначаць міжнароднае журы, якое сёлета ўзначальвае вядомы расійскі кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў. У рамках фестывалю будуць праведзены цырымонія адкрыцця, паказы фільмаў, кінафорум, кінакірмаш, цырымонія ўручэння ўзнагарод і іншыя мерапрыемствы.

Пастаянны намеснік генеральнага сакратара арганізацыйнага камітэта кінафестывалю, прэс-прадстаўнік фестывалю Чжаа Чжыюн паведаміў, што 5 з 7 членаў журы, якія прысудзяць прыз "Храм Неба", з'яўляюцца замежнікамі.

Паводле паведамлення, аргкамітэт фестывалю атрымаў з Кітая і 63 - х краін і раёнаў заяўкі на ўдзел каля 1300 кінастужак, з іх для паказаў было адабрана 260 кітайскіх і замежных карцін, звыш 90 працэнтаў з якіх былі знятыя ў апошнія 2 гады. Значная частка кінастужак упершыню дэманструецца кітайскаму гледачу, для некаторых фільмаў гэты паказ стане азіяцкай або сусветнай прэм'ерай. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040