У Батанічным садзе лекавых раслін Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (Паўднёвы Кітай), які ў 2011 годзе быў афіцыйна занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі сад падобнага роду, колькасць раслін павялічылася да 7400 відаў.
Незвычайны сад быў закладзена паводле апісання з трактата "Бэньцаа Ганму" ("Кампендыум лекавых рэчываў"). Ён створаны ў 1959 годзе. Тады там вырошчвалася ўсяго 2500 відаў раслін. Пасля была праведзена рэканструкцыя, відавы склад раслін стаў больш разнастайным і, як паведаміў дырэктар саду Мяа Цзяньхуа, летась тут ужо вырошчвалі расліны 7400 відаў. Пры гэтым сад стаў домам для 710 відаў рэдкіх і выміраючых відаў лекавых раслін. - Р -