З 1860-х гадоў да самой смерці, імператрыца Цысі (1835-1908) была дамініруючай палітычнай фігурай дынастыі Цін (1644-1911) у Кітаі, выступаючы ў якасці рэгентшы ў двух апошніх імператараў. Падчас яе валадарання цінскі двор паказаў сябе як кансерватыўны, карумпіраваны, некампетэнтны і недальнабачны, вельмі закрыты і варожы да Захаду. Сітуацыя пагоршылася пасля Баксёрскага паўстання (паўстання іхэтуаняў) у 1900 годзе, калі Цысі абвінавцілі ў заахвочванні забойства замежнікаў і кітайскіх хрысціян. Яе рэпутацыя ўпала ў Кітаі і ва ўсім свеце. Але хітрая і выкрутлівая, яна спачатку выкарыстала іхэтуаняў супраць замежнікаў, а потым скарысталася сіламі аб'яднаных еўрапейскіх войскаў для падаўлення гэтага паўстання.
У гэты час цінскі двор прымае меры па паляпшэнні свайго іміджу ў вачах Захаду, і ўдава імператрыца (або Вялікая Імператрыца, яна ж Маці Нацыі, яна ж Старая Буда) запрашае замежных гасцей на прыёмы да сябе ў палац.
Гэты перыяд (1903-1905) застаўся на негатывах з серыі фотапартрэтаў Цысі, некаторыя з іх даваліся як дыпламатычныя падарункі з мэтай палепшыць адносіны з ключавымі замежнымі дзяржавамі.
1 2 3 4 5 6