У Пекіне адкрыўся фестываль расійскага кіно
  2013-05-28 16:11:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне 27 мая адкрыўся арганізаваны урадамі КНР і РФ дзевяцідзённы фестываль расійскага кіно, закліканы ўмацаваць культурны абмен паміж дзвюма краінамі.

На фестывалі, арганізаваным Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах друку, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання КНР і Міністэрствам культуры РФ, кітайскім гледачам пакажуць 10 фільмаў, у тым ліку "Мамы", "Ёлкі-2" і "Камень".

На цырымоніі адкрыцця фестывалю віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Яньдун адзначыла, што Кітай і Расія павялічваюць імпарт фільмаў адзін аднаго і супрацоўнічаюць ў іх вытворчасці. Гэта ўмацуе сумесны росквіт і развіццё культур дзвюх краін, а таксама паглыбіць кітайска-расійскія адносіны стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства, сказала яна.

Кінафестываль, які праводзіцца з 27 мая па 4 чэрвеня, пройдзе таксама ў Шанхаі. У рамках гэтага мерапрыемства Кітай наведае дэлегацыя дзеячаў расійскай кінаіндустрыі. -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040