"Пекін у фокусе" беларускіх фатографаў
  2013-05-31 17:11:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Пекін ў фокусе" пад такой назвай у сталіцы Кітая праходзіць фестываль фатографаў. На форум прыехалі 50 прафесіяналаў з 29 краін свету. Па задумцы арганізатараў, замежнікі з дапамогай сваіх здымкаў змогуць выразней расказаць пра мегаполіс, які развіваецца імкліва.

Сярод запрошаных былі і тры беларусы. У кожнага – свая гісторыя сустрэчы з Кітаем. Калі Міхаіл Пеньеўской пражыў у сталіцы Паднябеснай амаль 19 гадоў, яго калега Сяргей Плыткевіч вяртаецца ў трэці раз, то малады ўдзельнік з Віцебска Юрый Вялітчанка ўпершыню падарожнічае так далёка. І ў кожнага – свой погляд на падзеі, на людзей, уласная манера здымаць.

Фатографы, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце выконваюць розныя задачы. Адны здымаюць для архіва навін, інфармацыйных стужак, іншыя працуюць над стварэннем альманахаў. Але мэта ва ўсіх адна - расказаць пабольш аб Кітаі. Фатограф і журналіст Сяргей Плыткевіч робіць гэта для інтэрнэт-партала пра турызм у рэжыме онлайн. Ён адпраўляе ўдалыя здымкі на радзіму штодня. Кажа, што кожны мастак павязе з Пекіна свой вобраз горада. У яго ён атрымаўся імкліва зменлівым і сучасным. Хоць пяць гадоў таму ўражанні былі іншымі.

"З вуліц амаль зніклі веласіпедысты, нягледзячы на тое, што для іх цяпер адведзены спецыяльныя месцы на дарозе, зніклі людзі ў нацыянальных касцюмах. Зараз зняць веласіпедыста такога, каб ён каларытным быў - цэлая праблема. Я стаяў на праспекце хвілін 15, каб знайсці менавіта такога персанажа. У адказ атрымаў выдатную карціну - міма мяне праехала некалькі замежнікаў на веласіпедах, а кітайцаў не было ".

Збіраць усе фатаграфіі ў адно агульнае ўражанне аб Пекіне арганізатары будуць да кастрычніка. Затым абяруць лепшыя і створаць з іх экспазіцыю, якую спачатку пакажуць у гарадах Кітая, а затым і за мяжой.

Вольга Гальпяровіч, МРК  

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040