Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі і Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў Кітая будуць супрацоўнічаць
  2013-06-07 16:44:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка наведаў Пекін, дзе сустрэўся з кіраўніком Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў Чэн Пінам. У выніку перамоў быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж двума тэатрамі, які будзе ўключаць творчыя і інфармацыйныя абмены, гастролі і ўдзел у міжнародных форумах адно аднаго, сумесныя праекты.

Уладзімір Грыдзюшка быў уражаны магчымасцямі гэтай творчай пляцоўкі, аздабленне якой нагадвае сцэну Беларусі. Таму, па словах кіраўніка беларускага Вялікага тэатра, цалкам магчымы перанос спектакляў, такіх як «Аіда» або «Турандот» на сцэну тэатра ў Пекіне. Рэалізацыю адной з прапаноў, якую выказаў Уладзімір Грыдзюшка свайму кітайскаму калегу – удзел оперных салістаў у штогадовым Калядным форуме, можна чакаць ужо сёлета, у снежні 2013 года. Прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх майстэрстваў Чэн Пін паабяцаў падумаць і разгледзець магчымасць наведаць у адказ Беларусь.

Дарэчы, беларускія артысты з'яўляліся ў Пекіне.

Салістка беларускага балета Кацярына Алейнік разам з Канстанцінам Кузняцовым ужо выступала на сцэне Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў у кітайскай сталіцы. У міжнародным конкурсе балета 2011 года яна была адзначана спецыяльнай прэміяй журы. Народны артыст СССР і Беларусі харэограф Валянцін Елізар'еў быў запрошаны ў якасці ганаровага госця на розныя міжнародныя форумы па танцу і конкурсы, якія праводзіліся ў сталіцы Паднябеснай.

«Мы прыйшлі да высновы, што трэба супрацоўнічаць, трэба сябраваць. Такі абмен вопытам можа быць карысны нашым артыстам, а таксама прынясе шмат цікавых сустрэч для публікі абедзвюх краін», - прызнаўся генеральны дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

Вольга Гальпяровіч, МРК

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040