Бааань – адна з 55 нацменшасцяў Кітая. Яе прадстаўнікі кампактна пражываюць у правінцыі Ганьсу, на берагах ракі Хуанхэ.
На працягу многіх стагоддзяў народнасць стварыла самабытную культуру. Багатая вусная творчасць уключае паданні, легенды, песні, прыказкі, галоўныя тэмы якіх – гістарычныя падзеі, каханне, праца. Баааньцы любяць спяваць і танцаваць.
Папулярны музычны інструмент – бамбукавыя флейта. На ёй іграюць, як правіла, мужчыны. Традыцыйны жаночы занятак – выцінанка.
Культура баааньцаў фарміравалася пад уплывам ісламу. Разам з тым, жывучы побач з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў, яны таксама перанялі і некаторыя элементы культур хуэй і хань.