Шан Вэньцзе прэзентавала новы альбом
  2013-10-31 16:21:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Little Star


Another Sunshine


Love Changes Love

Днямі ў Пекіне кітайская «каралева электроннай музыкі» Шан Вэньцзе (Лаура Шан) прэзентавала свой новы альбом пад назвай «Graceland».

На стварэнне пласцінкі яе натхніла эстэтыка паўночнай Еўропы. Варта адзначыць, што здымкі кліпа на песню «The Star» прайшлі ў Ісландыі. Над альбомам працавала інтэрнацыянальная каманда, таму бюджэт пласцінкі апынуўся даражэйшым, чым планавалася – 3 млн. юаняў.

Зрэшты, спявачка ні пра што не шкадуе, а на пытанне пра рэакцыю спонсараў адказала ў сваёй характэрнай жартаўлівай манеры: «Грошы выдзелілі, таму не трэба ўжо пра іх думаць».

Шан Вэньцзе нарадзілася ў Шанхаі ў 1982 годзе, па адукацыі яна – філолаг французскай мовы. Стала папулярнай у Кітаі пасля перамогі ў 3-м сезоне талент-шоу «Супер-дзяўчына». У актыве спявачкі – 7 студыйных альбомаў.

Мы прапануем вам паслухаць некалькі кампазіцый з яе апошняга альбома «Graceland». - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040