28 кастрычніка Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у мэтах прыцягнення увагі сусветнай супольнасці да праблемаў глабальнай адукацыі прызначыў вядомага кітайскага піяніста Лан Лана паслом міру ААН. Іх выбіраюць з ліку выдатных дзеячаў мастацтва, культуры, літаратуры, музыкі, спорту. Гэта званне прысвойвае Генеральны сакратар ААН.