"Неспадзяваны" Сюе Чжыцянь
  2013-11-20 16:01:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вы толькі што паслухалі песню "Непрыгожы" ("丑八怪") у выкананні маладога кітайскага спевака Сюе Чжыцяня.

Сюе Чжыцянь (薛之谦) нарадзіўся ў 1983 годзе ў Шанхаі. З самага дзяцінства ён любіў спяваць, таму не дзіўна, што ў 2005 годзе 22-гадовы юнак праславіўся на ўсю краіну дзякуючы перамозе ў нацыянальным тэлевізійным песенным конкурсе "Талент-шоу". Пасля той вялікай перамогі малады і надзвычай прыгожы спявак выпусціў некалькі альбомаў: "Сюе Чжыцянь", "Як жывеш?", "Легенда", "Кітай для юнацтва" і "Моцна кахаю цябе".


Прагучала песня "Я вяртаюся дадому" ("等我回家"), якая ўвайшла ў новы альбом спевака "Неспадзявана". Гэты альбом Сюе Чжыцяня пабачыў свет літаральна ў кастрычніку бягучага года, а першы трэк "Непрыгожы", з якім мы пазнаёміліся ў пачатку, ведае сёння амаль кожны кітаец. На думку Сюе Чжыцяня, жыццё чалавека – гэта ўжо неспадзяванасць. "Мы спрабуем нешта набыць і адначасова баімся страціць. Менавіта па гэтай прычыне мы часта памыляемся, забываемся на каштоўнай рэчы і прапускаем добрыя моманты. Чаго мы баімся, неспадзяванасці або непрадказальнай будучыні?" Вось пра гэта распавядае спявак у сваім новым альбоме.

А на заканчэнне – трэк "Неспадзявана" ("意外"), які, дарэчы, даў назву ўсяму альбому Сюе Чжыцяня.

- Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040