Асаблівасці крою ханьфу
Для ханьфу характэрны аб'ёмны крой і дыяганальны захін. У адрозненне ад заходняй моды, якая падкрэслівае форму цела і для гэтага прыдумляе складаны крой, ханьфу выкарыстоўвае самыя простыя спосабы для найбольшай элегантнасці і зручнасці – адзенне ахінае цела моцнай вертыкальнай лініяй і, падпярэзваючы талію, упрыгожвае чалавека натуральным чынам.
Аб'ёмны крой і ўстрыманне ад непатрэбных швоў аптымальна выкарыстоўваюць тканіну. Амаль усе часткі ханьфу адварочваюцца, таму няма вялікай розніцы ў памеры адзення. Спадніцы і кашулі завязваюцца матузкамі з левага боку, а ўсю форму адзення трымае шырокі пояс.
Аблямоўка рукавоў, каўняра і спадніцы часта ўпрыгожвалася шырокімі абрэзкамі іншага колеру – такая дэталь адзення афармлялася ў залежнасці ад сацыяльнага становішча чалавека, які насіў гэта ханьфу.