Разам са скруткамі, карцінамі ў рамах, веерамі, у кітайскім жывапісе існуе так званы фармат альбомных аркушаў. Некалькі карцін невялікага фармату афармляюцца ў кніжку, якая раскладваецца, як гармонік. Выявы на альбомных лістах звычайна лаканічныя, простыя – гэта варыяцыі на любімыя тэмы мастака.
Прапаную пазнаёміцца з адной такой "кніжкай". Яна называецца "32 у квадраце".
"Капуста і бурак", 2011г., 32х32см