Сустрэча знакамітага вакальнага калектыву з Вялікабрытаніі The King's Singers з аматарамі класічнай музыкі і студэнтамі харавых аддзяленняў навучальных устаноў Пекіна адбудзецца сёння ў саборы Святога Іосіфа на вуліцы Ванфуцзін. Разам з хорам Вялікага тэатра сталіцы – Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў яны выканаюць найбольш вядомыя творы сакральнай музыкі. У праграме сустрэчы таксама - размова з гледачамі і майстар-клас.
Вакальны ансамбль «Каралеўскія спевакі» быў створаны ў 1968 годзе, выконвае песні з класічнага рэпертуару розных эпох і творы папулярнай музыкі, сярод якіх і народныя спевы.
Назва групы тлумачыцца тым, што першыя яе музыканты прыйшлі з хору Каралеўскага каледжа ў Кембрыджы.
Сур'ёзная частка рэпертуару на канцэртах -- творы розных перыядаў, ад эпохі Адраджэння мадрыгалаў (Уільям Берд, Джон Даўленд), да сучасных твораў, часта напісаных спецыяльна для групы такімі кампазітарамі, як Рычард Родні Бенет, Лучана Берыа, Пітэр Максвел Дэвіс, Лігеці, Джан Карла Меноці, Кшыштаф Пэндэрэцкі, Джон Ратэр, Тору Такеміцу, Павел Лукашеўскі, Алена Кац-Чэрнін і Эрык Уітакер.
Другая частка рэпертуару -- аранжыроўкі народных песень («Greensleeves", "Дэні Бой"), спірычуэлсы і папулярныя музычныя хіты і джаз (у тым ліку The Beatles, Queen, Рэндзі Ньюман, Пол Сайман, Джэйсан Мраз).
Дыскаграфія калектыву налічвае 150 запісаў, яны былі двойчы ўзнагароджаны "Грэмі" і іншымі прэстыжнымі прэміямі.
Праграма вячэрняга канцэрта ў Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў Пекіна ўключае творы Джорджа Гершвіна, Кола Портэра, традыцыйныя амерыканскія спірычуэлсы, кампазіцыі Харальда Арлена і аранжыроўкі вядомых амерыканскіх народных і папулярных песень.
У Кітай музыканты прыязджаюць ужо ў шосты раз. Кітайскія аматары харавых спеваў вельмі цэняць творчасць брытанскіх музыкантаў і чакаюць сустрэчы з імі.