Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
У сталічнай арт-зоне "798" адкрыты для наведвальнікаў цікавы 3D-павільён. Аб'ёмныя малюнкі не проста можна, але і трэба кранаць рукамі, класціся на іх усім целам або рабіць іншыя дзеянні, недапушчальныя ў звычайных мастацкіх галерэях. З усімі карцінамі-ілюзіямі можна сфатаграфавацца, як гэта зрабіў я. І, мяркуючы па ўсмешках на тварах наведвальнікаў, незвычайная "выстава" падабаецца ўсім без выключэння. - Р -