У Беларусі плануюць падпісаць пратакол намераў аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным музеем краіны і кітайскім музеем імператарскага палаца «Гугун» («Забаронены горад»)
  2014-06-05 16:43:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нас вельмі трывалыя сувязі з нашымі калегамі з Кітая. Мы правялі ў нас некалькі выстаў. Сёлета ў Мастацкім музеі прайшла экспазіцыя чатырох вядомых кітайскіх мастакоў. Мы плануем завязаць трывалыя кантакты з калегамі з музея палацавага комплексу «Гугун» і падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. У планах у нас не толькі правядзенне выстаў на пляцоўках адно аднаго, мы цікавімся і вопытам кітайскіх калег у рэстаўрацыі паперы. У іх шмат ведаў па гэтай тэме і практычнай працы на працягу некалькіх стагоддзяў. Кітайскі музей сёння ў ліку першых у свеце па развіцці і выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій. Нам цікава знаёміцца з гэтым вопытам і пасля пераймаць лепшае для беларускага музейнага асяроддзя. Я тут прадстаўляю раду дырэктароў музеяў краіны , і са мной знаходзяцца ў гэтым падарожжы мае беларускія калегі, якія на свае вочы могуць убачыць усё і развіваць цікавыя для іх спецыфікі накірункі.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040