Магілёўскі абласны музей імя Паўла Масленікава рыхтуецца сустракаць выставу кітайскіх мастакоў
  2014-06-10 16:56:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сярэдзіне ліпеня ў Магілёўскі абласны музей імя Паўла Масленікава прыедзе выстава з Кітая. У экспазіцыі – 40 мастацкіх твораў майстроў выяўленчага мастацтва розных накірункаў і узростаў. Як адзначыла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Магілёўскага музея Святлана Строгіна, супрацоўніцтва з Пасольствам КНР у Беларусі наладжана з 1997 года. Яно развіваецца паступова і паспяхова. Зусім нядаўна ў Магілёве прайшоў міжнародны пленэр «Вобраз радзімы ў выяўленчым мастацтве», у якім удзельнічалі і творцы з Кітая.

Святлана Вікенцьеўна прызналася, што было вельмі прыемна прымаць на цудоўнай магілёўскай зямлі гасцей з такога далёкага краю, а таксама адзначыла, што спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва. Дарэчы, размаўлялі мы са Святланай Строгінай у Кітаі, куды яна ў складзе беларускай дэлегацыі прыехала, каб наладжваць больш цесныя кантакты са сваімі кітайскімі калегамі і каб на свае вочы ўбачыць такую далёкую і цікавую краіну, культурай якой яна даўно захапляецца і цікавіцца.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040