Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
"Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!" Такімі словамі сустракалі ўсіх гасцей увечары 7 студзеня ў пасольстве Украіны ў Кітаі. Дзед Свірыд з бабай Анжэлай і бабай Юляй адразу налівалі па чарцы і частавалі печывам.
Найбольш актыўныя прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны ў Пекіне арганізавалі сапраўднае свята ўсім, хто прыйшоў у гэты вечар ва ўкраінскае пасольства. Калі госці сабраліся, іх чакала вясёлая забаўляльная праграма, з калядкамі, каляднай казкай, конкурсамі, латарэяй і, вядома, са смачнымі ўкраінскімі стравамі.
"Гэта свята – не проста сямейнае, гэта свята нараджэння новага жыцця, нараджэння свету і спынення розных сварак наогул у свеце, таму што нарадзіўся выратавальнік гэтага свету – Хрыстос. Няхай, нарэшце, у нашай шматпакутнай, але нязломнай краіне запануюць мір і згода. І няхай згода таксама пануе ў кожнай сям'і, у кожным сэрцы», – павіншаваў усіх прысутных саветнік-пасланнік пасольства Украіны ў Кітаі Васіль Гамянін. - Р -