Кітай прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва уйгурскай медыцыны
  2015-02-09 17:22:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай гатовы падаць у ЮНЕСКА заяву аб уключэнні ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва уйгурскай медыцыны. Пра гэта было аб'яўлена на прэзентацыі прадукцыі традыцыйнай медыцыны, якая прайшла ва Урумчы, адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай).

У традыцыйнай уйгурскай медыцыне ўжываюцца пераважна лекі на аснове натуральных кампанентаў, якія лічацца вельмі эфектнымі для лячэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў, псарыязу і іншых хранічных і эндэмічных захворванняў. Зараз сюды прыязджаюць на лячэнне хворыя не толькі з розных куткоў Кітая, але і з краін Цэнтральнай Азіі, паведаміў саветнік адміністрацыі СУАР Арп Меметніяз. Паводле яго слоў, карыстаючыся геаграфічнай перавагай падчас стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху, Сіньцзян плануе развіваць традыцыйную медыцыну шляхам узмацнення кантактаў і абмену з сумежнымі краінамі.

Сіньцзянскае медвучылішча ў горадзе Хэцянь – адзіная ў краіне навучальная ўстанова, у якой ідзе падрыхтоўка спецыялістаў па уйгурскай медыцыне. У апошнія гады тут была сабрана вялікая колькасць старых медыцынскіх запісаў, падрыхтавана 42 навучальныя дапаможнікі і створаны першы ў краіне тэматычны музей.

У 2011 годзе уйгурская медыцына ўключана ў Рэестр нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая. Зараз аддзяленне уйгурскай медыцыны заснавана ў большасці мясцовых медпунктаў і шэрагу бальніц у раёне. У Сіньцзяне вырабляюць больш за 1300 відаў медыкаментаў па рэцэпце традыцыйнай медыцыны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040