Рэжысёр фільма Мікеле Плачыда на прэс-канферэнцыі адзначыў, што такія глыбокія эмоцыі, якія апісаны Луіджы Пірандэлам, даўно захапілі яго ўвагу, як рэжысёра. Жанчына –маці, жанчына, якая дорыць жыццё, нягледзячы ні на якія іншыя абставіны, вымушаная прыняць няпростае рашэнне ў вельмі супярэчлівай і складанай сітуацыі, заслугоўвае ўвагі кінарэжысёра як моцны і цікавы характар. Жанчына, містэрыя і прыгажосць – гэтыя словы аб'яднаны для рэжысёра, які апошнім часам шмат разважае пра тое, наколькі б памяняўся сучасны свет, калі б ля ўлады былі б жанчыны. Ён прызнаўся ў вялікай павазе да жаночага пола, размаўляючы з журналістамі.
Нагадаю, што ў конкурсе ўдзельнічалі 15 карцін з 14 краін свету. Журы абвесціць пераможцаў 23 красавіка на ўрачыстым закрыцці фестывалю, якое пройдзе на возеры Янці.