Беларусь вачамі кітайцаў
  2015-04-24 14:51:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

У Пасольстве Беларусі ў Кітаі адбылася прэзентацыя выдадзенай на рускай мове кнігі "Беларусь вачамі кітайцаў". У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтары зборніка, былыя паслы КНР у Беларусі, прадстаўнікі МЗС Кітая, Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам, 2-га Пекінскага інстытута замежных моў, кітайскіх кампаній ZTE, GreatWall, CAMCE, CITIC, BUCC, а таксама цэнтральных СМІ краіны. Новая кніга стала творчым працягам праекта "Кітай вачамі беларусаў" і "Беларусь вачамі кітайцаў", выдадзенага на кітайскай мове. Зараз, ужо па-руску, выкладзены погляд кітайцаў на Беларусь.

Саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Кітаі І.Прахоцкі вітае гасцей

У зборніку прадстаўлены артыкулы больш чым 20 кітайскіх аўтараў, якія працавалі або вучыліся ў Беларусі, іх уражанні аб беларускай прыродзе, людзях, гісторыі і культуры, грамадскім укладзе, а таксама аб выніках развіцця ўсіх сфер беларускага грамадства. Уражанні аб краіне падаюцца з пункту гледжання людзей розных сацыяльных груп, прафесій і інтарэсаў: дыпламатаў, ваенных, навуковых работнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, студэнтаў. Кітайскія аўтары кранальна і праўдзіва распавялі пра сваё знаходжанне ў Беларусі, прадставілі чытачу яркую карціну жыцця краіны.

Віцэ-прэзідэнт Кітайскага фонду міжнародных даследаванняў і былы Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Юй Чжэньці

Саветнік Дэпартамента Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС КНР Сунь Вэйдун

Кніга выдадзена пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і пры садзейнічанні Кітайскага фонду міжнародных даследаванняў. Складальнікі кнігі, якія выступілі з прамовай, выказалі падзяку Міністэрству інфармацыі Беларусі за магчымасць трымаць у руках вынік сумеснай працы вялікага калектыву аўтараў, рэдактараў і перакладчыкаў.

Старшы навуковы супрацоўнік Даследчага цэнтра развіцця Дзяржсавета КНР Ван Сяньцзюй

Выхад у свет кнігі "Беларусь вачамі кітайцаў" у перыяд усталявання ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю паслужыць выдатным пацвярджэннем заяў лідараў дзвюх краін і адыграе асаблівую ролю ў развіцці сяброўства двух народаў на сучасным этапе. Таму ўсе, хто прымаў удзел у выданні зборніка, могуць гэтым ганарыцца.

Саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Кітаі І.Прахоцкі выказаў спадзяванне, што тыя, хто з дапамогай гэтых кніг будзе ўпершыню знаёміцца з нашымі краінамі – і беларусы, і кітайцы – змогуць скласці ўяўленне аб культуры, традыцыях, нацыянальных асаблівасцях народаў Беларусі і Кітая. Тыя ж, хто ўжо ведае нашы краіны, змогуць параўнаць свае ўласныя ўражанні з уражаннямі іншых людзей, магчыма, адкрыць для сябе нешта новае і свежым поглядам зірнуць на Беларусь і Кітай. - Р -

(фота - Ван Пэй, МРК)

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040