У старажытнасці кожны род меў свой татэм. Татэмам магла быць жывёліна, расліна, прыродная з'ява або які-небудзь іншы аб'ект, што лічыўся роднасным у адносінах да сям'і ці групы людзей, які дапамагаў і ахоўваў і, адпаведна, быў вельмі ўшанаваны. Пазней шмат татэмаў ператварыліся ў прозвішчы.
Прозвішча Чжу – 朱
Татэм роду Чжу – павук – быў эмблемай старажытнай дзяржавы Чжу. Міфалагічны імператар Кітая Фу Сі і дух дрэва стварылі восем трыграм і сетку дзякуючы павуціне.