Жыццё ва ўніверсітэцкім гарадку Сямэня пачынаецца са спеваў птушак. Клімат, прыродныя ўмовы і клопат пра экалогію робяць Сямэньскі універсітэт, як і сам горад, месцам незвычайным і папулярным. Многія маладыя людзі, якія жывуць у правінцыі Фуцзянь, ды і жыхары іншых правінцый Паднябеснай, імкнуцца стаць студэнтамі самага прыгожага ўніверсітэта Кітая. Эканамічныя навукі, хімічны факультэт і яго дасягненні, архітэктурны, акіянаграфічны і іншыя напрамкі навуковых распрацовак і даследаванняў -- гонар гэтай ВНУ. Таксама як і бібліятэка, адна з самых багатых у Кітаі. Аспірантка факультэта рускай мовы мне распавяла, што , на думку рэктара, галоўная скарбніца ведаў павінна быць адкрыта для студэнтаў практычна круглыя суткі. І на самой справе, так і ёсць. Студэнтка каледжа замежнага навучання з Харкава Юлія, якая прыехала па праграме абмену інстытута Канфуцыя вывучаць кітайскую мову, распавяла нам, што бібліятэка заканчвае сваю працу ў адзінаццаць вечара. Дзяўчына прызналася, што студэнты на самой справе любяць бываць там. У бібліятэцы створаны ўсе ўмовы і для вучобы, і для адпачынку.
На мой погляд, бібліятэка, самая вялікая сярод усіх універсітэцкіх у Кітаі, сапраўды заслугоўвае асобнага апісання. Менавіта з яе наведвання і пачаўся яшчэ адзін дзень нашага знаёмства з ВНУ. Будынак, зусім новы, прадуманы з улікам пажаданняў студэнтаў. Пабудаваны ў выглядзе конусу, што трымаецца на нахільных калонах, накіраваных уверх, да шклянога купала, ён складаецца з дзесяці паверхаў. Пяць з іх дзейнічаюць ужо. Яны абсталяваны як утульныя чытальныя залы. У бібліятэцы ўсё аўтаматызавана, сталы аснашчаны разеткамі, у будынку працуе бесправадная сетка Wi-Fi . Тут ёсць зоны адпачынку, месца для правядзення дыскусій і семінараў, тэлевізары з міжнароднымі каналамі для вывучэння замежных моў, нават кінатэатр, дзе можна глядзець фільмы ў 3D. У кожным кутку адчуваецца клопат пра чытачоў, пра студэнтаў і жаданне стварыць бібліятэку, з якой не хочацца сыходзіць. Мяне патрэсла такая дэталь -- маленькая прафесійная фотастудыя, у якой бясплатна можна паспрабаваць рабіць фота, эксперыментаваць з прасторай і святлом. Не кажучы ўжо пра ксэраксах, аўтаматы па пошуку і вяртанню ўжо прачытаных выданняў на кожным паверсе. Усяго ў будынку знаходзіцца каля мільёна кніг, наогул бібліятэчны фонд універсітэта змяшчае каля 4 млн. 600 тыс. выданняў. Вадзім з Пензы, студэнт Маскоўскага ўніверсітэта дружбы народаў, кажа, што атмасфера бібліятэкі сапраўды настройвае на сур'ёзны лад. У цішыні добра можна сканцэнтравацца. Паколькі вучоба ў Сямэньскім універсітэце больш арыентавана на самастойнасць, то ў бібліятэцы даводзіцца праводзіць вельмі шмат часу, і нездарма. Наогул, студэнты, якія жывуць у новым кампусе Сян'ань, а гэта, у асноўным, замежнікі, задаволеныя сваім выбарам ВНУ. Усе адзначаюць выдатнае геаграфічнае становішча горада, рэйтынг універсітэта, надвор'е і чыстае паветра, а яшчэ - - сямейную атмасферу, увагу выкладчыкаў і якасць вучобы. Толькі наракаюць на адлегласць , бо новы кампус знаходзіцца ў паўтары гадзінах язды на аўтобусе ад цэнтра горада.
Пасля размовы са студэнтамі, мы таксама наведалі акіянаграфічны каледж Сямэньскага ўніверсітэта і лабараторыі па даследаванні марскіх глыбінь, якія знаходзяцца на гэтай жа тэрыторыі новага кампуса. Да навуковых распрацоўках тут ставяцца з вялікай увагай. У Сямэні створаны ўсе ўмовы для таго, каб студэнты ўзбагачалі свае веды і праводзілі даследаванні на самым высокім узроўні. Для гэтага закуплена самае сучаснае і якаснае абсталяванне. Прафесар з Тайваня, які ўжо шмат гадоў вывучае ўплыў чалавека і яго жыццядзейнасці на насельнікаў і мікрафлору акіяна, сказаў, што ў Сямэні ёсць больш магчымасцяў праводзіць даследаванні, якія яго цікавяць. Разам са студэнтамі ён выязджае ў экспедыцыю ў адкрытае мора на сорак дзён, і гэта - нармальная практыка для ВНУ.
Універсітэт дазваляе сабе закупляць лабараторнае абсталяванне за 5 мільёнаў юаняў. Такія машыны і мікраскопы ёсць толькі ў трох спецыялізаваных лабараторыях краіны. Таму, дзякуючы выдатным умовам, акіянаграфічныя даследаванні Сямэня лічацца вельмі прафесійнымі і кваліфікаванымі, а гэты напрамак універсітэта - гонар для ВНУ. Мяне ўразіў яшчэ адзін факт - да свайго юбілею – 95-годдзя -- ва ўніверсітэце плануюць завяршыць свой буйнабюджэтны праект - стварэнне карабля для глыбінных марскіх даследаванняў, які не парушае экалогію акіянічнай прасторы. Гэты праект ад пачатку і да канца, ад дызайну да лабараторнага абсталявання і тэхналагічных распрацовак -- уласнага аўтарства. Карабель каштуе 65 мільёнаў долараў, уключаючы макет, будаўніцтва і насычэнне абсталяваннем. Плануецца, што яго можна будзе выкарыстоўваць для даследаванняў у міжнародных водах з удзелам спецыялістаў з розных краін.
Вольга Гальпяровіч,
Беларуская служба МРК