Бамбукавае мора ў паўднёвай частцы правінцыі Сычуань
  2009-08-20 14:20:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тыя, хто часта падарожнічаюць па Кітаі, ведаюць такую прымаўку: на паўдневым усходзе глядзі на мора, на паўночным усходзе глядзі на мора лясоў, на паўночным захадзе глядзі на мора пяску, на паўдневым захадзе глядзі на мора бамбука.

Маляўнічы раён пад назвай "Бамбукавае мора", знаходзіцца ў наваколлях горада Ібінь правінцыі Сычуань. Плошча раёна складае 120 квадратных кіламетраў. У раёне больш 500 пагоркаў, пакрытых бамбукавымі зараснікамі. Агульная плошча бамбукавых насаджэнняў больш 70 тысяч квадратных метраў, гэта сапраўднае "бамбукавае мора".

У раёне "Бамбукавага мора" расце больш 400 відаў бамбука. Акрамя лістакалоснікаў, якія займаюць галоўнае месца ў раёне, ёсць яшчэ нямала рэдкіх відаў бамбука. Так, напрыклад, бамбук "Чалавечы твар". Каленца ў большасці відаў бамбука растуць гарызантальна, але ў віда "Чалавечы твар" яны растуць вертыкальна. Кожнае каленца падобна на пухленькі дзіцячы твар.

У раёне ёсць музей бамбука, дзе можна ўбачыць 58 рэдкіх відаў бамбука. Музей быў пабудаваны ў 1986 годзе, ён з'яўляецца першым у Кітаі спецыялізаваным музеем бамбука. Плошча музея 3800 квадратных метраў. Музей знаходзіцца на беразе возера. Ён пабудаваны ў стылі кітайскай архітэктуры. Пабудовы складаюцца з альтанак і павільёнаў.

Калі выйсці з музея бамбука і прайсці далей, то пападаеш да сажалкі. Яе назва "Хайчжунхай", у перакладзе, "мора ў моры". У гэтага "мора" ёсць нават вароты. На самай справе, гэта мемарыяльная арка. Яна высокая і прыгожая. "Хайчжунхай" знаходзіцца ў нізіннай даліне. Плошча паверхні вады каля 40 тысяч квадратных метраў. Сажалка як-быццам маленькае мора ў вялікім "бамбукавым моры".

Знаходзячыся ў маляўнічым раёне "Бамбукавае мора", у паўднёвай частцы правінцыі Сычуань, абавязкова трэба паспрабаваць мясцовыя кулінарныя стравы. Падчас святаў мясцовыя жыхары арганізоўваюць банкет, які завецца "Панда", бо гэтая рэдкая жывёла есць толькі бамбук. Другая назва банкету - "Усё з бамбука". Прадукты для гатавання страў непасрэдна або ўскосна маюць дачыненне да бамбука. У меню налічваецца звыш 100 страў. Сярод іх суп з бамбукавых парасткаў. Ён вельмі смачны і пажыўны. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040