Гара Лаошань з'яўляецца адной з 44 маляўнічых славутасцяў краіны, спіс якіх быў апублікаваны Дзяржрадай КНР у 1982 годзе. У Кітаі Лаошань называюць "самай знакамітай гарой на марскім узбярэжжы". Яна знаходзіцца ў паўднёвай частцы Шаньдунскага паўвострава, на паўночным усходзе ад горада Ціндао. Плошча горнага масіву складае 446 квадратных кіламетраў. Гара Лаошань размяшчаецца ў вельмі маляўнічым раёне, які абмываецца морам.
Нацыянальны парк Лаошань - яго плошча больш 300 квадратных кіламетраў - знаходзіцца ў 30 кіламетрах на паўдневы ўсход ад горада Ціндао. Навакольная мясцовасць гэтай гары змяшчае шмат гістарычных славутасцяў, прыгожыя водныя пейзажы. Гэта, у прыватнасці, даоскі манастыр і палац Тайцін, палац Тайпін, а таксама шматлікія горныя патокі, крыніцы і вадаспады.
Усходні схіл гары Лаошань паднімаецца непасрэдна з вод Жоўтага мора. Яе вяршыня знаходзіцца на вышыні 1133 метраў над узроўнем мора. Гэта самая высокая гара на ўсходнім узбярэжжы Кітая, якое працягнулася на 18 тысяч кіламетраў. Тут свежае паветра, цудоўныя кліматычныя ўмовы. Тут няма ні гарачага лета, ні суровых зімовых маразоў. Штогод сюды прыязджае вялікая колькасць кітайскіх і замежных турыстаў.
Гара Лаошань у старажытнасці была вядомая тым, што тут знаходзіўся важны цэнтр распаўсюджвання даасізма. Перыяды дынастый Хань, Тан, Сун і Юань, Мін і Цін лічацца часам росквіту гэтага вучэння. Тут было шмат манастыроў і жылі тысячы даоскіх манахаў. Сёння засталося ўсяго толькі каля 10 даоскіх манастыроў, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы.
У маляўнічым раёне гары Лаошань растуць дзіўныя дрэвы, знаходзяцца дзівосныя скалы, прыгожыя кветкі, цудоўны від на мора, якія прыводзяць людзей у стан захаплення. Гара Лаошань мае шмат разнастайных раслін і прыродных рэсурсаў, яна таксама вядомая сваімі мінеральнымі крыніцамі і вырабляным тут лаошаньскім півам. Перыяд з сярэдзіны сакавіка да сярэдзіны лістапада - самы лепшы час для вандравання па гарэ Лаошань.