Кітай імкнецца выратаваць гістарычныя помнікі
  2009-08-25 14:43:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па паведамленню амерыканскіх СМІ, за апошнія дзясяткі гадоў у Кітаі былі разбураныя шматлікія гістарычныя архітэктурныя помнікі, у тым ліку і старадаўнія хаты з дварамі. У цяперашні час кітайскі ўрад надае вялікую ўвагу абароне помнікаў культуры і мастацтвы.

Паўночны кітайскі горад Харбін надае ўвагу абароне расійскіх архітэктурных помнікаў, створаных у пачатку 20 стагоддзі. Правінцыя Гуандун і горад Цзінань таксама пачалі рэстаўраваць старадаўняе жыллё і храмы.

За мінулыя 30 гадоў Кітай заўсёды ставіў на прыярытэтнае месца развіццё эканомікі, а ў апошнія гады ён таксама стаў надаваць асаблівую ўвагу абароне гістарычных помнікаў.

Сталіца Кітая, Пекін мае 900-гадавую гісторыю. У горадзе налічваецца вялікая колькасць старадаўніх архітэктурных комплексаў розных часоў. Акрамя таго, Пекін - адзін з гарадоў-мегаполісаў у свеце. Яго насельніцтва перавышае паўтара мільёна чалавек. Як гістарычны і культурны цэнтр Кітая, Пекін таксама адчувае велізарны камерцыйны націск. Таму праца па ахове гістарычных помнікаў у Пекіне стала актуальнай.

У 1949 годзе, калі толькі быў створаны новы Кітай, Пекін быў адным з адсталых гарадоў. Вакол горада стаяла сцяна, у горадзе было больш 7000 хутунаў (пекінскія завулкі). А сёння ўжо тры чвэрці старога горада знікла па сканчэнні часу.

У 2008 годзе ў Пекіне прайшлі 29-е летнія Алімпійскія гульні. Карыстаючыся выпадкам, Пекін надаваў асаблівую ўвагу ахове гістарычных помнікаў. Каб годна сустрэць замежных турыстаў, падчас правядзення Алімпіяды, адміністрацыя Пекіна выкарыстоўвае частку цэнтральнага фінансавання на рэстаўраванне славутасцяў горада. Пасля заслугоўвання права на правядзенне Алімпіяды пекінскі ўрад выдзеліў 57 млн. амерыканскіх даляраў на рэканструкцыю горада, частка сродкаў была накіраваная на абарону старадаўніх гарадскіх раёнаў.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040