У апошнія гады служба грамадскага выхавання мастацкага музея арганізавала шэраг цыклаў лекцый па мастацтву, якія маюць важнае значэнне для ўздыму культурнага ўзроўня народа ў Кітаі.
У 2006 годзе ў канцы кожнага тыдня ў музеі чытаўся цыкл з 25 навуковых лекцый, колькасць слухачоў складала 2 тысячы з лішнім чалавек. Акрамя таго, супрацоўнікі службы грамадскага выхавання падрыхтавалі кружэлкі з запісамі лекцый, змясцілі іх на сайт у інтэрнэце з тым, каб усё больш людзей знаёмілася з мастацтвам. Спадар Лі, некалькі разоў пабываў на лекцыях у мастацкім музеі, ён сказаў: "Глыбокія веды жывапісу, мастацтва спецыялісты перадалі ў лекцыях простымі словамі так, што можна было ўсё адразу зразумець, таму я вельмі люблю слухаць лекцыі тут".
Як паведамляе супрацоўнік музея, тэмы для цыкла лекцый звязаны з выставамі ў музеі, з навуковым вывучэннем у сферы мастацтва, таксама з пытаннямі, якія ўяўлялюць цікавасць для людзей непадрыхтаваных альбо мала дасведчаных у мастацтве.
16-гадовы хлопчык Чжан Янь з дзяцінства пастаянна наведвае мастацкі музей і малюе копіі з карцін. У 2004 годзе Чжан Янь прыняў удзел у мерапрыемстве пад назвай "Я вучуся маляваць у мастацкім музеі", у выніку чаго ён атрымаў карту, якая дае яму права на бясплатнае наведванне музея з бацькамі. Такое мерапрыемства праходзіць штогод у музеі.
Як сказаў супрацоўнік музея з службы грамадскага выхавання, распаўсюджванне мастацкай адукацыі пры дапамозе навучання маляванню сярод дзяцей і стварэнне ўмоў для іх заняткаў служаць іншай важнай задачай для калег нацыянальнага мастацкага музея Кітая.
Акрамя таго, супрацоўнікі музея цяпер прыступілі да такіх прац, як складанне падручнікаў па мастацтву жывапісу, стварэнне базы мастацкай адукацыі для дзяцей, распаўсюджванне ведаў аб гісторыі жывапісу і павышэнні ўзроўня мастацкага ўспрымання сярод дзяцей і г.д.