18 красавіка 2009 г. Дзяржаўнае кіраванне па справах старажытных помнікаў культуры і Дзяржаўнае кіраванне геадэзіі і картаграфіі Кітая сумесна апублікавалі статыстычныя даныя аб "Вялікай кітайскай сцяне", пабудаванай падчас дынастыі Мін.
Яны паказваюць, што "Вялікая кітайская сцяна" з усходняга боку пачынаецца з Хушань (правінцыя Ляонін) і заканчваецца на захадзе Цзяюйгуань (правінцыя Ганьсу), праходзячы праз Ляонін, Хэбэй, Пекін, Тяньцзінь, Шаньсі, Унутраную Манголію і г.д. Агульная працягласць - 8851.8 кіламетраў.
Дзякуючы гэтаму даследаванню, нарэшце сапраўды вызначына яе даўжыня і структура.
Як стала вядома, у 2006 годзе Дзяржаўнае кіраванне па справах старажытных помнікаў культуры пачало працу па абароне "Вялікай кітайскай сцяны". Па праекце для завяршэння адпаведнага даследавання неабходна 10 гадоў.
У траўні 2007 году пачалася праца па даследаванню "Вялікай кітайскай сцяны", якая стваралася падчас дынастыі Мін.