Велічны хрыбет Цяньшань
  2009-09-07 14:37:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цяньшань – горная сістэма, якая знаходзіцца ў Сярэдняй Азіі на мяжы Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана і Кітая. Яе назва ў перакладзе з кітайскай абазначае «нябесныя горы».

У Цяншань уваходзіць больш за трыццаць вяршынь-шасцітысячнікаў. Самая высокая кропкая – пік Перамогі (7439 м над узроўнем мора), другая па вышыні – Хан-Тэнгры (7010 м). Усе яны знаходзяцца на тэрыторыі Кітая.

Даўжыня горнай сістэмы з захаду на ўсход – 2500 км, шырыня – 250-300 км. Апрача таго, тут знаходзяцца вытокі трох галоўных вялікіх рэк Сіньцзяна.

У Цяньшанскім маляўнічым раёне знаходзіцца адметная турыстычная мясціна – высакагорнае возера Цяньчы. Яно раскінулася за 100 км ад Урумчы, адміністрацыйнага цэнтра Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, на схіле піка Богта на вышыні 1900 м над узроўнем мора. Пік Богта пакрыты вечнымі снягамі, менавіта таму яго часта называюць «снежным морам». Беласнежныя горныя вяршыні адлюстроўваюцца ў гладкай, як люстэрка, роўнядзі возера, абкружанага хвойнымі лясамі.

У старажытнасці возера Цяньчы называлася Яачы (Нефрытавае возера). Паводле легенды, у гэтым возеры купалася багіня Сіванму. У цёплую пару года па яго берагах зацвітае вялікая колькасць прыгожых кветак.

З-за таго, што возера знаходзіцца на схіле заснежанай гары, нават летам тут халаднавата. У 1982 годзе Цяньчы занесена ў спіс першага шэрагу адметных прыродных мясцін Кітая, якія ахоўваюцца дзяржавай.

У гарах Цяньшань у вельмі складаных прыродных умовах на вышыні больш за 4000 м над узроўнем мора расце вельмі каштоўная лекавая расліна – снежны лотас. Маючы выключныя лекавыя ўласцівасці, снежны лотас па праве называюць «каралём усіх кітайскіх лекаў». - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040