Дзяржаўны прыморскі лесапарк у Жычжао знаходзіцца ў паўночнай частцы. На ўсходзе мяжуе з морам Хуанхай, а на поўначы - з горадам Ціндао.
Дзяржаўны прыморскі лесапарк у Жычжао быў створаны ў 1992 годзе па пастанове міністэрства лясной гаспадаркі КНР. Ён з'яўляецца адным з дзяржаўных лесапаркаў першага шэрагу. Плошча лесапарку Жычжао - 12 тыс. га, зялёнае покрыва - 75,8%. Парк насяляюць разнастайныя жывёлы, багаты раслінны мір. У прыбярэжнай зоне на пляжы, які цягнецца на 7 км, пясок белы, чысты. Гэта адзінае ў краіне чыстае ўзбярэжжа, як лічуць спецыялісты.
За апошнія гады Дзяржаўны прыморскі лесапарк у Жычжао атрымаў розныя ганаровыя назовы "Адна з 10 новых славутасцяў правінцыі Шаньдун", "Адзін з лепшых 10 лесапаркаў правінцыі Шаньдун" і г.д.
У лесапарку 3 зоны.
Лясная зона знаходзіцца ва ўсходняй частцы парка. Тут растуць чорныя хвоі, снежныя хвоі, елкі, сафора японская і г.д. Увесну тут можна ўдзельнічаць у пасадцы раслінаў, улетку адпачываць ад спёкі, увосень збіраць плён, узімку атрымліваць асалоду ад снежнага пейзажу. У гадавальніку снежных хвой плошчай 40 му, турыстам дазволена саджаць хвою.
Курортная зона размешчана на заходнім узбярэжжы. Тут прыкладна 20 гасцініц і рэстаранаў розных узроўняў. У кожнага з іх - свой стыль.
Зона гадоўлі рыбы і іншай марской жыўнасці, тут разводзяць, галоўным чынам крэветак і крабаў. Турысты могуць самі вылавіць іх з вады і потым паспрабаваць у рэстаране.