Маляўнічы раён Пэнлай вядомы ў Кітаі як адзін з "райскіх куткоў Зямлі".
З аднаго боку ён акружаны гарамі, з іншга - морам. Тут не бывае ні халоднай зімы, ні гарачага лета, а марскія міражы, якія часам тут можна бачыць, праславілі яго далёка за межамі краіны. У кітайцаў існуюць вядомыя старадаўнія падданні аб тым, як імператар Ханьудзі дынастыі Хань пасылаў людзей на пошукі эліксіра жыцця; аб тым, як "восем жыхароў неба"(даоскіх святых) перасякалі мора; усё гэта надае Пэнлайгэ нейкі арэол таемнасці.
У Пэнлае ёсць вядомы на ўвесь свет архітэктурны ансамбль Пэнлайгэ, што стаіць на вяршыні гары Даньяшань у самага мора. Гэты велічны і вельмі прыгожы архітэктурны комплекс быў пабудаваны ў перыяд кіравання дынастыі Cун. Пэнлайгэ падзелены на шэсць частак: храм Луйцзу, храм Саньцін, а таксама храмы Пэнлай, Цяньхоў, Лунван і Мітуо.
Ранічкаю малочная смуга ахутвае ўсё вакол. Ландшафт вельмі маляўнічы. Перад Пэнлайгэ, які абмываецца морам, раскінутыя, нібы смарагды, групы зялёных выспаў. Гэта і ёсць Чандао, які называюць "райскім кутком на моры". Чандао складаецца з 32 вялікіх і малых выспаў, кожны з якіх з'яўляецца паступова, нібы перад вамі разгортваецца скрутак у аб'ёмнай перспектыве. Што ні выспа - то казка. Тут шмат дзіўных рыфаў мудрагелістай формы. Іх завуць "каменным лесам на моры".
Чандао мае шмат розных відаў марскіх прадуктаў. Тут часта праводзяцца разнастайныя турыстычныя мерапрыемствы, такія, як кірмаш у Пэнлайгэ, наведванне рыбацкіх сем'яў. Турысты маюць магчымасць пазнаць аб розных баках жыцця жыхароў мясцовых раёнаў. Можна таксама паспрабаваць традыцыйныя стравы, якія гатуюць з марскіх прадуктаў.
На Чандао жыццё людзей непарыўна звязана з морам. Пад вечар людзі шпацыруюць па беразе, ловяць на вуду рыбу і крабаў пад камянямі, фатаграфуюцца, жадаючы пакінуць памяць аб прыгожым Чандао. Словам, паездка ў Пэнлайгэ і на выспы Чандао - самы лепшы выбар для вандравання.