Ілі-Казахская аўтаномная акруга ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне
  2009-09-07 14:48:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ілі-Казахская аўтаномная акруга са старажытнасці займае важнае месца на шаўковым шляху. Яе іншая назва "Цзяннань за Вялікай кітайскай сцяной". Яна займае 3,4% ад агульнай тэрыторыі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, дзе пражывае прыкладна 12% насельніцтва Сіньцзяна.

Ілі-Казахская аўтаномная акруга славіцца ў Кітаі сваёй урадлівай глебай, густымі лясамі і бязмежнымі прасторамі стэпу. Тут лясное покрыва складае 67,7%. Старажытная гісторыя і культура, гара Цяньшань, густыя лясы і пейзажныя стэпы гэтай акругі прыцягваюць да сабе штогод шмат турыстаў з розных куткоў свету.

У Ілі-Казахскай аўтаномнай акрузе: самая высокая гадавая тэмпература - 42,8 ; а самая нізкая - -51 . Сярэдняя гадавая тэмпература ў раёне Алтая - 5,8 , у Тачэне - 8,7 .

Да галоўных славутасцяў Ілі-Казахскай аўтаномнай акругі належаць:

Возера Сайрам-Нур (Sayram Lake):

Сайрам - гэта казахскае слова ў перакладзе на беларускі "жаданні". Яно знаходзіцца ў 90 км ад горада Болэ. Даўжыня возера - 20 км, шырыня - 30 км, яго плошча складае 454 кв. км. У возеры Сайрам-Нур заўсёды халодная вада, незалежна ад пары года. Вакол размешчаныя прыгожыя стэпы, дзе штогод з канца ліпеня да пачатку жніўня праходзіць фэст Надам - традыцыйнае свята манголаў і казахаў.

Фруктовы канал.

Ён знаходзіцца ў 40 км ад павета Хочэн. На поўначы мяжуе з возерам Сайрам. Даўжыня гэтага калана - 28 км, славіцца сваёй прыроднай прыгажосцю.

Нацыянальны лесапарк Нараці.

Дзяржаўны лесапарк Нараці Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна знаходзіцца ў паўночнай частцы гор Нараці (адгор'і гор Цяньшань), і ў вярхоўях ракі Кунсэ. Штогод 6 - 9 месяцаў тут квітнеюць разнастайныя кветкі. Цішыня і супакой царства прыроды сустрэнуць вас. Гэтае вельмі ціхае месца.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040