"Кучэ" - у перакладзе з уйгурскай мовы азначае "доўгая гісторыя".
  2009-09-07 14:52:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, размешчаны на паўночным захадзе Кітая. У гэтым раёне знаходзіцца старажытны горад - Кучэ.

"Кучэ" - у перакладзе з уйгурскай мовы азначае "доўгая гісторыя". І горад нездарма так завецца, гэта сапраўды старадаўні горад. У старажытным Кітаі раён, які цяпер завецца Кучэ, звалі Чуцы. Горад знаходзіцца ў паўднёвага падножжа сярэдняга ўчастка гор Цяньшань, на поўначы Тарымскай раўніны. Гэта радзіма вядомай старажытнай культуры "Чуцы".

Яе звалі ў знакамітым Кітаі "Музычнай сталіцай Заходняга Кітая", "Радзімай песень і скокаў" і "Радзімай абрыкоса". Як напісана ў старажытным кітайскім рамане "Вандраванне на Захад", у Чуцы знаходзілася "Дзяржава жанчын".

Кучэ знаходзіцца на сярэднім участку старажытнага Шаўковага шляху. Тут сустракаліся культуры цэнтральных і заходніх раёнаў Кітая. У гэтым раёне на працягу ўжо больш 2000 гадоў існуе будызм. У раёне знаходзяцца шматлікія пячоры з насценнымі малюнкамі. Па маштабах яны саступаюць толькі знакамітым дунхуанским пячорам, што знаходзяцца на ўсходзе.

Павет Кучэ - адзін з чатырох самых наведвальных турыстамі паветаў у Сіньцзяне. На тэрыторыі павета размешчаныя больш 80 гістарычных і культурных славутасцяў. Гэта пячоры, старажытныя крэпасці, сігнальныя вышкі і г.д. У пячорах больш 500 гротаў, у якіх больш 20 тысяч квадратных метраў насценных малюнкаў. Пячоры Кумутула і Кесіл - вядомыя ў Кітаі пячоры. Ім ужо больш 1700 гадоў, яны з'явіліся пры дынастыях Усходняя і Заходняя Цзінь. Заяўка аб залічэнні ў спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЭСКА пячоры Кесіл ужо пададзеная.

Песні і скокі ў Кучэ вядомыя здаўна. Яны вельмі папулярныя і лічацца ўзорнымі ў заходніх раёнах Кітая. Сляды іх уплыву можна заўважыць у песнях і скоках у Японіі, Карэі, краінах Персідскага заліва, В'етнаме, Індыі, Арабскіх і паўночнаафрыканскіх краінах.

У Сіньцзяне доўгая зіма і кароткае лета. Ліпень, жнівень і верасень - турыстычны сезон у аўтаномным раёне. Да Кучэ можна даляцець самалётам з Урумчы, адміністрацыйнага цэнтра СУАР. Палёт зойме паўтары гадзіны.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040